1

Ляхавічы – гістарычны цэнтр культуры і мясцовага самакіравання

Беларусь – краіна замкаў і кніг. Сотні замкаў і друкарняў, тысячы бібліятэк і сотні тысяч кніг. Ліхалецці войнаў і геапалітычных канфліктаў раскідалі іх па зямлі. На жаль, сёння не ў кожнай раённай бібліятэцы можна знайсці кнігу, выдадзеную да 1917 г. Лёсы кніжных збораў перакручваліся з лёсамі іх уласнікаў і аказваліся не менш цікавымі.

 

Віртуальная выстава “Ляхавічы – гістарычны цэнтр культуры і мясцовага самакіравання” прысвечана гісторыі старажытнага беларускага места.

Ляхавічы ўпершыню ўпамінаюцца ў XI ст. як цэнтр воласці. У 1-й пал. ХVI ст. паселішча знаходзілася ў валоданні Гаштольдаў. Так сталася, што пасля згасання роду Гаштольдаў маладому Жыгімонту Аўгусту дасталіся не толькі землі ды бібліятэка магнатаў, але і ўдава апошняга Гаштольда - Барбара Радзівіл, якая стала жонкай караля. Праз дынастычны шлюб паселішча і бібліятэка перайшлі да Сапегаў у 1635 г.

Ляхавічы – гістарычны цэнтр культуры і мясцовага самакіравання