1

Міколу Аўрамчыку – 97 гадоў

14 студзеня 1920 года нарадзіўся беларускі паэт, празаік, перакладчык, член Саюза пісьменнікаў СССР, лаўрэат Літаратурнай прэміі Беларускай ССР імя Янкі Купалы, заслужаны работнік культуры Беларускай ССР Мікола Якаўлевіч Аўрамчык.

Дырэктар С. І. Квачан і супрацоўнікі Прэзідэнцкай бібліятэкі Рэспублікі Беларусь сустракаліся з выдатным беларусам з нагоды 95–годдзя з дня нараджэння Міколы Аўрамчыка. 

Шчырую, адкрытую і цёплую атмасферу сустрэчы можна адчуць, праглядзеўшы відэа на нашым сайце.