1

Анлайн-чытанне рамана У.Караткевіча «Каласы пад сярпом тваім»

29 апреля 2020 в 16:00

13 красавіка 2020 г. а 16 гадзіне ў Дзяржаўным музеі гісторыі беларускай літаратуры ў межах праекта ”Чытаем класіку разам“ распачынаецца анлайн-чытанне рамана У.Караткевіча ”Каласы пад сярпом тваім“, прымеркаванае да святкавання 90-годдзя з дня нараджэння класіка сучаснай беларускай літаратуры.

Падтрымаць акцыю адгукнуліся вядомыя артысты, культурныя і грамадскія дзеячы, журналісты і бізнэсоўцы Беларусі.

Кожны з удзельнікаў па чарзе на працягу двух тыдняў прачытае па адной з глаў вядомага рамана каб паказаць, што мы адзіны народ, мы побач і разам, мы шануем сваю культурную і памятаем гістарычную спадчыну, ганарымся тым, што мы беларусы.

Чытанне рамана, якое будзе адбывацца ў залах Дзяржаўнага музея гісторыі беларускай літаратуры, можна глядзець з 13 па 29 красавіка а 16 гадзіне на канале YouTube: www.youtube.com, альбо знайсці ў сацыяльных сетках Дзяржаўнага музея гісторыі беларускай літаратуры.

Запрашаем далучацца да нашай анлайн-акцыі. Глядзіце і слухайце анлайн-чытанне рамана У.Караткевіча ”Каласы пад сярпом тваім“, стаўце лайкі і дзяліцеся відэа з сябрамі ў сваіх сацыяльных сетках пазначаючы хэштэг: #чытаем_класіку_разам.

Месца правядзення: Дзяржаўны музей гісторыі беларускай літаратуры (г. Мінск, вул. М. Багдановіча, 13).

Даведкі аб мерапрыемстве: па электроннай пошце bellitmuseum@tut.by

Тэл.: +375 (17) 334-72-61.

Падрабязней аб мерапрыемстве: https://afisha.relax.by