1

Анлайн-чытанні ад купалаўцаў «Чытаць я хацеў!»

27 апреля 2020 в 20:00

Хто што робіць зараз дома, а мы забурыліся ў свае хатнія бібліятэкі. А каб вас не пакідаць у адзіноце, мы працягваем выходзіць у анлайн і запрашаем чытаць разам!
 
"Чытаць я хацеў!" - гэта серыя чытанняў ад купалаўцаў, якія будуць выходзіць штовечар з 15 красавіка а 20.00 у Instagram Купалаўскага, а таксама на YouTube-канале тэатра.

Будзем слухаць ўлюбёныя творы беларускіх ды замежных пісьменнікаў і паэтаў. Наперадзе - Марта Голубева, Павел Харланчук, Антаніна Дубатоўка, Яўгенія Кульбачная, Міхась Зуй, Павел Паўлюць, Раман Падаляка, Андрэй Кавальчук і іншыя купалаўцы.

Слухайце штовечар а 20.00 у Instagram Купалаўскага, а таксама на нашым YouTube-канале. Далучайцеся, разам весялей!

Падрабязней аб мерапрыемстве: https://afisha.relax.by