1

Часовая літаратурна-мастацкая экспазіцыя «Мудрасць вякоў»

25 марта 2020 в 17:30

Дзяржаўны музей гісторыі беларускай літаратуры запрашае ўсіх жадаючых на часовую літаратурна-мастацкую экспазіцыю “Мудрасць вякоў”, прысвечаную юбілеям вядомых гуманістаў-асветнікаў беларускай зямлі: Еўфрасінні Полацкай, Кірылы Тураўскага, Францыска Скарыны, Міколы Гусоўскага, Сымона Буднага, Васіля Цяпінскага.

На экспазіцыі прадстаўлены: унікальнае выданне “Докторъ Францискъ Скорина: Его переводы, печатныя изданія и языкъ” П.Уладзімірава (1888 г.); мастацкія працы В.Барабанцава, У.Пасюкевіча, Г.Паплаўскага, Г.Ціхановіча, Э.Агуновіча, А.Цыркунова; ілюстрацыі Я.Куліка да паэмы “Песня пра зубра” М.Гусоўскага; факсімільныя выданні, навуковыя, літаратуразнаўчыя працы даследчыкаў, якія вывучалі жыццё і дзейнасць гуманістаў-асветнікаў.

Экспазіцыя будзе дзейнічаць да 25 сакавіка 2020 года.

Кантактны тэлефон: (017) 334-44-47; (017) 334-56-21.

Падрабязней аб мерапрыемстве: http://bellit.museum.by