1

Дабрачынная святочная акцыя «Падарунак ад Дзеда Буккроса. Версія 2.0»

25 декабря 2021 в 10:00

Сябры! Тры гады запар мы ладзілі святочную навагоднюю акцыю “Падарунак ад Дзеда Буккроса”. Віншавалі наведвальнікаў нашай бібліятэкі і дарылі ім самы цудоўны падарунак — кнігу.

Трымаць у руках новую кнігу, з асалодай удыхаць водар свежай друкарскай фарбы, дакранацца да яе шурпатых старонак і вандраваць па новых кніжных сусветах — сапраўдная радасць для дзяцей і дарослых.

У гэтым годзе мы прапануем вам правесці акцыю наадварот, гэта версія 2.0. Перазагрузка. Прыносьце да нас клёвыя, рознакаляровыя, тоўстыя і тонкія, вялікія і маленькія кнігі беларускіх і замежных пісьменнікаў, і мы, разам з вамі, зробім прыемнае дзецям з няпростым лёсам.

Давайце ўнясём свята і яркія фарбы ў жыццё гэтых дзетак, бо дзіцячая ўсмешка і радасны смех — неацэнныя!

У канцы акцыі ва ўрачыстай абстаноўцы кнігі будуць перададзены дзецям, якія выхоўваюцца ў прыёмных сем’ях і пражываюць на тэрыторыі Савецкага раёна г. Мінска.

Дабрачынная навагодняя акцыя "Падарунак ад Дзеда Буккроса" праходзіць з 15 лістапада па 25 снежня 2021 г. Для ўдзелу ў акцыі неабходна прынесці любую дзіцячую кнігу (новую, не старэйшую за 2018 год) у аддзел краязнаўчай літаратуры ДУ “Мінская абласная бібліятэка імя А. С. Пушкіна”.

Источник: Минская областная библиотека имени А.С. Пушкина