1

Мастацка-дакументальная выстава «Пад знакам Страціма»

30 марта 2022 в 09:30

Дзяржаўны музей гісторыі беларускай літаратуры запрашае на мастацка-дакументальную выставу “Пад знакам Страціма”, прысвечаную 130-годдзю з дня нараджэння Максіма Багдановіча.

Для Літаратурнага музея Максіма Багдановіча 2021 год насычаны на юбілейныя даты: 130-годдзе з дня нараджэнне паэта, 105-годдзе вяртання Максіма Багдановіча на радзіму, а таксама 105-годдзе напісання твора “Страцім-лебедзь”.

Максім Багдановіч − адзін з самых любімых беларускіх паэтаў. Яго вершы прасякнуты любоўю да жыцця, тонкім адчуваннем прыгажосці, глыбокімі перажываннямі, напоўнены філасофскімі думкамі. Кожны яго твор моцна ўздзейнічае на чалавека, пранікае ў самую душу.

Аднаму з апошніх твораў Максіма Багдановіча “Страцім-лебедзь” літаратуразнаўцы не могуць вызначыць форму: паэма, балада, верш. А самога аўтара называюць Страцімам-лебедзем беларускай літаратуры.

У 1916 годзе Максім Багдановіч вярнуўся ў родны горад Мінск, уладкаваўся на працу ў харчовы камітэт Губернскай земскай управы, здымаў пакой у Змітрака Бядулі. Максім працаваў па начах, не зважаючы на цяжкі стан. І вось у адну з такіх бяссонных начэй нарадзіўся бессмяротны твор – паэма “Страцім-лебедзь”. З успамінаў Змітрака Бядулі, калі гэты верш яму прачытаў Максім, то апошнія радкі гучалі так: “Ад усіх цяпер патомкі ёсць, ды няма адных – Максімавых”, а потым паэт паправіў: “Страцімавых”.  

У вершы раскрываецца біблейская тэма сусветнага патопу: міфічная птушка Страцім-лебедзь загінула з-за свайго ганарлівага нораву, і ад яе не засталося нашчадкаў. Прамых нашчадкаў ад шлюбу Адама і Марыі Багдановічаў не засталося. Велізарны патэнцыял быў закладзены прыродай у слаўны род Багдановічаў. Шмат у чым ён быў рэалізаваны ў асобе нашага выдатнага паэта. Максім Багдановіч у справе нараджэння беларускай паэзіі мае статус гераічнага Страцім-лебедзя, ад твораў якога пачаў адлічвацца час класічнай літаратуры Беларусі.

На выставе “Пад знакам Страціма” можна ўбачыць упершыню ў Літаратурным музеі Максіма Багдановіча мемарыяльныя рэчы сям’і Багдановічаў. Тыя прадметы, якія захоўваліся ў іншых установах Беларусі.

Шкатулка маці Максіма з Гродзенскага дзяржаўнага гісторыка-археалагічнага музея, мемарыяльныя рэчы бацькі паэта з Нацыянальнага гістарычнага музея РБ, сямейны фотальбом з Беларускага дзяржаўнага архіва літаратуры і мастацтва. А дамінантай выставы з’яўляецца асабістая рэч Максіма Багдановіча – ножык для разразання паперы (з фонду НГМРБ).

Выстава працуе з 1 кастрычніка 2021 па 30 сакавіка 2022.

Источник: http://bellit.museum.by