1

Мульціжанравы фестываль «Месяц польскай літаратуры»

03 ноября 2020 в 18:00

Шаноўнае Спадарства!

Запрашаем на першую сустрэчу з цыкла “Месяц польскай літаратуры”, які па шматгадовай традыцыі ў лістападзе ладзіць Польскі Інстытут у Мінску. Хоць пандэмія і змяніла фармат мерапрыемстваў і мы на жаль, мы не зможам сустрэцца з Вамі ўжывую, але тым не менш Вас чакаюць сустрэчы з аўтарамі, перакладчыкамі, літаратурнымі крытыкамі і шчырыя размовы пра польскую літаратуру анлайн.

3 лістапада а 18-ай гадзіне, Андрэй Хадановіч распавядзе пра традыцыі “Месяца” і планы на літаратурны лістапад’2020 у прамым эфіры на старонцы Польскага Інстытута ў Мінску ў Фэйсбуку.

Таксама пагаворым пра Дзень усіх святых, які выпадае на 1 лістапада, у літаратуры і не толькі.

Падпісвайцеся на падзею ў Facebook і сачыце за абнаўленнямі.

Да сустрэчы!

#Заставайсядома – культура прыйдзе да Цябе!

Источник: https://afisha.relax.by