1

Мікалай Тарасікаў. Праз прызму часу

19 февраля 2019 в 17:00

19 лютага 2019 года а 17 гадзіне ў ДУ “Мемарыяльны музей-майстэрня З. І. Азгура” адбудзецца адкрыццё выставы “Мікалай Тарасікаў. Праз прызму часу” у межах праекта “Прыватны збор”.

Дадзеная выстава – рэтраспекцыя твораў мастака, выкананых у розных жанрах і розных тэхніках: “Завод” (1936), “Кветкі” (1941), “Партрэт Янкі Купалы” (1942), “Партрэт Якуба Коласа” (1950), “Народны ўмелец” (1956), “Партрэт мастака Яўгена Красоўскага” (1958), “Заліўшчыкі” (1960) ды інш.

Падрабязная інфармацыя аб мерапрыемстве - https://afisha.tut.by