Міжнародны сімпозіўм літаратараў «Пісьменнік і час»
Праца запланавана ў двух фарматах — афлайн і анлайн. Мяркуецца, што, аркамя беларускіх празаікаў, паэтаў, публіцыстаў, журналістаў, удзел у ім прымуць творцы з Расіі, Сербіі, Казахстана, Таджыкістана, Узбекістана, Азербайджана і Кітая.
Арганізатары сімпозіума — Міністэрства інфармацыі Рэспублікі Беларусь, Саюз пісьменнікаў Беларусі, Выдавецкі дом «Звязда».
Да разгляду запланаваны пытанні, звязаныя з грамадзянскай, палітычнай пазіцыяй мастакоў слова, суадносінамі іх гуманістычных перакананняў з гістарычнай праўдай, суадносінамі рэчаіснасці і яе мастацкага выкладання.
Нагадаем, што ўпершыню Міжнародны сімпозіўм літаратараў «Пісьменнік і час» прайшоў у Мінску ў лютым 2015 года. З таго часу гасцямі беларускай сталіцы ў розныя гады былі майстры прыгожага пісьменства з Расіі, Казахстана, Кітая, Азербайджана, Ізраіля, Германіі, Вялікабрытаніі, Туркменістана, Італіі, Пакістана і іншых краін свету.
Інфармацыя падрыхтавана па матэрыялах Выдавецкага дома «Звязда».