«Рукапіснае Евангелле ад брата Якуба Коласа»
21 февраля 2019 в 12:00
21 лютага 2019 г. а 12-й гадзіне ў Музеі кнігі Нацыянальнай бібліятэкі Беларусі будзе ўрачыста прадстаўлены ўнікальны рукапіс — пераклад Евангелля на беларускую мову Міхася Міцкевіча, малодшага брата Якуба Коласа.
Толькі адзін дзень на выставе будзе экспанавацца унікальны рукапіс перакладу Евангелля (чатыры сшыткі), які захоўваецца ў Марыі Міцкевіч, унучкі Якуба Коласа. Са згоды спадкаемцы алічбаваная версія рукапіса ўжо даступна чытачам Бібліятэкі.
Падрабязная інфармацыя аб мерапрыемстве - https://afisha.relax.by