1

Творчая сустрэча са здымачнай групай гістарычнага фільма «Авантуры Пранціша Вырвіча»

03 марта 2020 в 18:00

Цэнтральная бібліятэка імя Янкі Купалы пры ўдзеле Беларускага Саюза кінематаграфістаў запрашае на творчую сустрэчу са здымачнай групай гістарычнага фільма “Авантуры Пранціша Вырвіча” вытворчасці Нацыянальнай кінастудыі “Беларусьфільм”.

Карціна знята паводле рамана беларускай пісьменніцы Людмілы Рублеўскай. У мерапрыемстве прымуць удзел аўтар рамана і Аляксандр Анісімаў-рэжысёр фільма. Вядучы імпрэзы – вядомы акцёр тэатра і кіно Ігар Пятроў.
Беларусь. XVIII стагоддзе. Юны шляхціц Пранціш разам з доктарам, алхімікам Бутрамеем Лёднікам трапляе ў вір інтрыг уплывовых магнатаў вакол трона Рэчы Паспалітай і барацьбы за магутны артэфакт - рамфею ўлады. Герояў чакаюць адчайныя бітвы, пагоні, слаўныя подзвігі і, вядома, каханне!

Месца і час правядзення:
вуліца Веры Харужай, 16,
Цэнтральная бібліятэка імя Янкі Купалы
3 сакавіка, 18.00
Тэл. +375 17 242 35 81
+375 29 662 29 04
email: сb@publib.by
www.publib.by

Источник: https://afisha.tut.by