1

Творчы вечар Віктара Шабуні «У Дворыку Дома Коласа»

23 июня 2021 в 18:30

23 чэрвеня ў Дзяржаўным літаратурна-мемарыяльным музеі Якуба Коласа адбудзецца творчы вечар “У Дворыку Дома Коласа” у межах праекта “Кватэрнік у дзядзькі Якуба” – узрушанай прыгажосці мелодыі прагучаць у выкананні спевака Віктара Шабуні.

У доме Якуба Коласа часта гучала музыка – народны паэт вельмі яе любіў, добра граў на скрыпцы і спяваў, слухаў па радыё народныя мелодыі і царкоўныя спевы. Мела прыгожы голас і жонка Песняра Марыя Дзмітрыеўна. У пачатку мінулага стагоддзя ў доме Коласа з’явіўся раяль, яго набылі для унукаў паэта – Якуб Колас высока ацэньваў карысць музычнай адукацыі.

У музыцы ёсць нейкая чароўная магія, якая абуджае патаемныя струны нашае душы. Музыка і паэзія гавораць з намі на адной мове – мове кахання. Адным з самых мілагучных, шчымлівых, адкрытых чалавечаму сэрцу музычных жанраў з’яўляецца раманс.

Віктар Шабуня – вядомы ў Беларусі артыст, вядучы майстар сцэны, у Беларускім дзяржаўным акадэмічным музычным тэатры сыграў каля 40 роляў! Сёння ў яго рэпертуары больш за сотню рамансаў.

Самыя захапляючыя і любімыя публікай артыст выканае на канцэрце ў Доме Коласа 23 чэрвеня. Пачатак у 18.30.

Адрас музея: г. Мінск, вул. Акадэмічная, 5

Тэлефон для даведак: 8 (017) 270-17-02

Афіцыйны сайт музея: kolas.museum.by