Узвышаўскія Чытанні 2019
Беларускі дзяржаўны архіў-музей літаратуры і мастацтва запрашаюць прыняць удзел ў ХІХ Узвышаўскіх чытаннях, прысвечаных 120-годдзю з дня нараджэння пісьменніка і літаратурнага крытыка Адама Бабарэкі (1899-1938). Канферэнцыя адбудзецца 24 мая 2019 года.
Плануюцца для абмеркавання 2 тэматычныя кірункі:
І. Адам Бабарэка і крытыка “Узвышша”;
ІІ. Літаратурны працэс 1920 – 1930-х гг.: тэндэнцыі і набыткі.
Заяўкі на ўдзел у чытаннях з указаннем тэмы, прозвішча, навуковай ступені, пасады і месца працы і адрасам аўтара просім дасылаць да 21 мая 2019 г. па адрасе:
Беларускі дзяржаўны архіў-музей літаратуры і мастацтва, вул. Кірылы і Мяфодзія, 4, 220030, Мінск, Рэспубліка Беларусь.
Альбо па электронным адрасе: bdamlim@tut.by
Даведкі па тэлефонах: 327-47-81; 327-11-88.
Выступоўцам неабходна прадставіць надрукаваны тэкст і яго электронную версію ў фармаце Microsoft Word, Times New Roman, 14 пт. Спасылкі, пазначаныя індэксам, у канцы тэксту.
Падрабязней аб мерапрыемстве: Беларускі дзяржаўны архіў-музей літаратуры і мастацтва