Вечар памяці Уладзіміра Мулявіна "Малілася сэрца і голас маліўся", прымеркаванага да 85 - годдзя з дня нараджэння Песняра
На мерапрыемстве адбудзецца прэзентацыя дапоўненага асветніцкага віртуальнага праекта “«Песняры»: малітва галасоў і сэрцаў”, які быў падрыхтаваны ў 2024 г. да 55-годдзя ансамбля і актуалізаваны да юбілею Уладзіміра Мулявіна. Падчас вечара шырокай аўдыторыі будуць прадстаўлены матэрыялы з фондаў партнёраў праекта: Беларускага дзяржаўнага архіва кінафотафонадакументаў і Музея гісторыі тэатральнай і музычнай культуры (філіяла Нацыянальнага гістарычнага музея Рэспублікі Беларусь).
Ганаровыя госці вечара – дочкі і нявестка Уладзіміра Мулявіна, удзельнікі ансамбля “Песняры” Уладзіслаў Місевіч і Уладзімір Ткачэнка, мастак, адзін з аўтараў эскізаў сцэнічных касцюмаў для ансамбля “Песняры” Юрый Піскун, лектар-музыказнаўца Беларускай дзяржаўнай філармоніі Вольга Брылон, якая выступіць вядучай вечара.
Уваход вольны.
Источник: Национальная библиотека Беларуси





