1

«З клічам гордым - Перамога!»

07 мая 2021 в 17:00

7 мая 2021 года Літаратурны музей Петруся Броўкі запрашае на літаратурную імпрэзу «З клічам гордым: — Перамога!», прысвечаную Вялікай Айчыннай вайне.

76 гадоў прайшло з таго дня, калі адбылася лёсавызначальная для многіх народаў Перамога над фашызмам. Нам важна не страціць памяць былога, захаваць і перадаць яе нашчадкам. Памяць аб ахвярах вайны, яе героях і ўсіх тых, хто абараніў свет ад фашызму, становіцца гарантам міру і свабоды на нашай зямлі. 

Літаратурны музей Петруся Броўкі далучаецца да сусветнага маршу памяці і запрашае разам успомніць гісторыі выпрабаванняў вайны і адчуць радасць доўгачаканай Перамогі. 

На мерапрыемства запрошаны паэтэсы Вера Буланда, Антаніна Хатэнка, Вера Міхно, Людміла Хейдарава, Вольга Шпакевіч.

Пачатак мерапрыемства ў 17:00. Уваход вольны. 

Источник: http://brouka.museum.by