Залатая раніца беларускага адраджэння
Дзяржаўны музей гісторыі беларускай літаратуры запрашая вас далучыцца да літаратурна-дакументальнай экспазіцыі “Залатая раніца беларускага адраджэння” ў рамках супрацоўніцтва Дзяржаўнага музея гісторыі беларускай літаратуры з Нацыянальнай бібліятэкай Беларусі, Беларускім дзяржаўным архівам-музеем літаратуры і мастацтва, часопісам “Маладосць”.
Экспазіцыя “Залатая раніца беларускага адраджэння” раскрывае літаратурны працэс Беларусі ў 1920-я гг. праз дэманстрацыю матэрыялаў, звязаных з галоўнымі літаратурнымі згуртаваннямі таго часу — “Маладняк”, “Узвышша”, “Полымя”, БелАПП. У фондах Дзяржаўнага музея гісторыі беларускай літаратуры захоўваецца шмат матэрыялаў — фотаздымкаў, дакументаў, лістоў, рукапісаў, кніжных выданняў і графікі тых часоў, што складуць аснову экспазіцыі. Акрамя гэтага на экспазіцыі будуць змешчаны рэдкія дакументы з Беларускага дзяржаўнага архіва-музея літаратуры і мастацтва, кніжныя выданні бібліятэчкі часопіса “Маладняк” з фондаў Нацыянальнай бібліятэкі Беларусі.
Выстава экспануецца да 18 студзеня.
Кантактны тэлефон: (017) 335-44-47; (017) 334-56-2.
Падрабязней пра выставу: https://afisha.relax.by