1

Памятныя сустрэчы: 85 гадоў з дня ўтварэння Саюза беларускіх пісьменнікаў

Сярод шэрагу цікавых калекцый аддзела старадрукаў і рэдкіх выданняў Прэзідэнцкай бібліятэкі Рэспублікі Беларусь захоўваюцца выданні, якія аб’ядноўвае тое, што раней яны належылі бібліятэцы Саюза беларускіх пісьменнікаў.

У свой час кнігі былі перададзены ў дар і сёння ствараюць унікальную калекцыю “Бібліятэка Саюза беларускіх пісьменнікаў”, дзе налічваецца не адна сотня асобнікаў. 

На экспазіцыі можна убачыць творы і аўтографы Алеся Адамовіча, Анатоля Астрэйкі, Міколы Аўрамчыка, Петруся Броўкі, Міхася Лынькова, Янкі Маўра, Янкі Сіпакова, Максіма Танка, Алеся Якімовіча і многіх іншых вядомых пісьменнікаў, якія ўвайшлі ў класіку беларускай літаратуры.

Пазнаеміцца з экспазіцыяй можна па адрасе: г. Мінск, вул. Савецкая, 11 (правае крыло Дома Урада) да 26 ліпеня 2017 года. Для наведвання Прэзідэнцкай бібліятэкі Рэспублікі Беларусь патрабуецца пашпарт або чытацкі білет.

Спіс выданняў, якія прадстаўлены на выставе

На віртуальнай выставе “Памятныя сустрэчы”, прымеркаванай да 85-годдзя з дня заснавання Саюза беларускіх пісьменнікаў, прадстаўлены кнігі з названай вышэй калекцыі, дзе змешчаны  аўтографы беларускіх літаратараў.