Любоў Філімонава - мелодыя роднага слова

12 кастрычніка спаўняецца 78 гадоў з дня нараджэння Любові Аляксандраўны Філімонавай - беларускай паэтэсы, празаіка і перакладчыцы.

Любоў Аляксандраўна Філімонава нарадзілася 12 кастрычніка 1948 года ў Мінску ў сям’і служачых.

У 1971 годзе скончыла аддзяленне мастацкага перакладу Літаратурнага інстытута ў Маскве. Да 1972 года працавала на Омскім тэлебачанні, у 1972–1980 гадах - малодшым рэдактарам выдавецтва «Мастацкая літаратура», у 1983-1984 гадах - рэдактарам літаратурна-драматычнай рэдакцыі Беларускага тэлебачання.

Друкавацца Любоў Філімонава пачала ў 1967 годзе. У тым жа годзе ў часопісе «Нёман» была апублікавана першая нізка яе вершаў. Піша на беларускай і рускай мовах. Яна з’яўляецца аўтарам паэтычных зборнікаў «Стазвоны» (1974), «Гучныя фарбы» (1978), «Імправізацыя» (1988), у які ўвайшлі вершы і паэма, а таксама зборніка апавяданняў «Пад шолах ветразяў» (1981).

Значнае месца ў творчасці Любові Філімонавай займае мастацкі пераклад. Яна перакладае з англійскай, польскай, французскай і венгерскай моў. З туркменскай мовы пераклала зборнік вершаў К. Чаліева «Чароўнае шкельца» (1983). Была складальніцай і адной з перакладчыц анталогіі дзіцячай туркменскай літаратуры «Кветкі Каракумаў» (1990).

У 1982 годзе Любоў Філімонава стала членам Саюза пісьменнікаў Беларусі.

Творчасць Любові Аляксандраўны Філімонавай аб’ядноўвае паэзію, прозу і пераклад, адкрываючы чытачам творы беларускай і сусветнай літаратуры.

facebook