Макар Трафімавіч Паслядовіч - беларускі пісьменнік і перакладчык.

21 жніўня 2026 года спаўняецца 120 гадоў з дня нараджэння Макара Трафімавіча Паслядовіча - беларускага пісьменніка, журналіста, драматурга і перакладчыка, члена Саюза пісьменнікаў СССР.

Макар Трафімавіч Паслядовіч нарадзіўся ў сям'і чыгуначніка. З 1926 года працаваў у газеце «Беларуская вёска», пазней - у беларускім перыядычным друку. У 1935-1939 гадах быў адказным сакратаром часопіса «Полымя рэвалюцыі».

У гады Вялікай Айчыннай вайны Паслядовіч удзельнічаў у падпольнай барацьбе: кіраваў Мар'інагорскім падполлем, быў сувязным партызанскага атрада ў Пухавіцкім раёне. У 1943 годзе быў арыштаваны і адпраўлены на катаржныя працы ў Нямеччыну. Пасля вызвалення вярнуўся да журналісцкай і літаратурнай дзейнасці, працаваў спецыяльным карэспандэнтам газеты «Звязда».

Літаратурны дэбют пісьменніка адбыўся ў 1927 годзе. Ён ствараў апавяданні, аповесці, раманы, нарысы, п'есы, гумарыстычныя і дзіцячыя творы. Сярод найбольш вядомых работ - «Зруйнаваныя межы», «Снайпер», «Марсель», «Хада ў заўтра», раманы «Цёплае дыханне» і «Свет над Ліпскам». Аўтар п'ес «Гонар», «Гарачае сэрца» і «Шалёная рысь».

Значны ўклад Паслядовіч унёс і ў перакладчыцкую дзейнасць. Ён перакладаў на беларускую мову творы А. Пушкіна, А. Чэхава, М. Гогаля, М. Горкага, а таксама ўкраінскіх, польскіх ды іншых замежных аўтараў

Макар Трафімавіч Паслядовіч - прыкметная фігура беларускай літаратуры XX стагоддзя, якая пакінула багатую літаратурную і перакладчыцкую спадчыну.

 

facebook