Пімен Панчанка нарадзіўся ў 1917 годзе. Пісаць вершы пачаў яшчэ ў юнацтве. Першыя творы былі апублікаваны ў 1934 годзе. Асаблівае месца ў яго творчасці заняла ваенная тэма. З 1939 па 1946 год ён працаваў ваенным карэспандэнтам на франтах.
Пасля вайны Панчанка вярнуўся ў Мінску працуе загадчыкам аддзела рэдакцыі часопіса «Вожык», з 1948 года быў загадчыкам аддзела, а пазней намеснікам галоўнага рэдактара газеты «Літаратура і мастацтва». У 1954—1958 гадах працаваў галоўным рэдактарам альманаха «Советская Отчизна».. У яго паэзіі гучалі тэмы міру, любві да Радзімы. Ён таксама перакладаў на беларускую мову творы замежных аўтараў.
У 1958 годзе як член дэлегацыі БССР удзельнічаў у рабоце XIII сесіі Генеральнай Асамблеі ААН. Дэпутат Вярхоўнага Савета БССР. Быў старшынёй Рэспубліканскага камітэта абароны міру. Член Рады Саюза пісьменнікаў Беларусі з 1990 года[3].
Пімен Панчанка быў удастоены Дзяржаўных прэмій БССР імя Янкі Купалы і СССР, а таксама ўзнагароджаны шэрагам дзяржаўных ордэнаў і медалёў.





