Паважаныя сябры!
Шчыра вітаю гасцей і ўдзельнікаў Дня беларускага пісьменства, які сёлета адзначаецца на гасціннай брэсцкай зямлі, у самабытным горадзе Івацэвічы.
Гэтае свята нагадвае нам аб важнасці захавання і развіцця праз кнігу нацыянальнай культурнай спадчыны, духоўных традыцый народа. Такія каштоўнасці яднаюць людзей і спрыяюць росквіту краіны. Літаратура і матчына мова былі і застаюцца падмуркам у выхаванні высокіх маральных якасцей, фарміраванні грамадзянскасці.
Упэўнены, што беларусы заўжды з павагай будуць адносіцца да нашага гістарычнага здабытку, берагчы невычэрпныя культурныя скарбы продкаў, штодзённай працай умацоўваць суверэнітэт дзяржавы. Шанаваць нашу мову і славутых майстроў слова - песняроў роднай зямлі.
Сардэчна жадаю гасцям і ўдзельнікам мерапрыемства здароўя, згоды і дабрабыту, а таксама новых цікавых сустрэч, поспехаў і творчага натхнення.
Аляксандр Лукашэнка
Источник: официальный интернет-портал Президента Республики Беларусь