Сфера культуры з’яўляецца скарбонкай матэрыяльнай і духоўнай спадчыны краіны і найважнейшай крыніцай фарміравання беларускай дзяржаўнасці. На працягу стагоддзяў выступае аб’яднальным фактарам для грамадства, надзейным бар’ерам і ментальным імунітэтам ад уплыву непрымальнага светапогляду.
Упэўнены, што і надалей вы будзеце натхнёна памнажаць багацце нацыянальнага мастацтва, выхоўваць на традыцыйных каштоўнасцях маладое пакаленне і абуджаць гонар за Радзіму.
Жадаю вам добрага здароўя, поспехаў і новых здзяйсненняў.
Аляксандр Лукашэнка
Источник: Президент Республики Беларусь