Ён пісаў пра вайну і партызанскую барацьбу, пра людзей і прыроду, ствараў творы для дзяцей, даследаваў беларускі фальклор і збіраў народную творчасць. У гады Вялікай Айчыннай вайны працаваў у падполлі, а з 1943 года рэдагаваў партызанскую газету «Свіслацкая праўда».
У яго кнігах - памяць пра перажытае, любоў да роднай зямлі, павага да народнага слова і імкненне перадаць веды наступным пакаленням. Зазека пакінуў пасля сябе не толькі літаратурную спадчыну, але і ўнёсак у беларускую адукацыю і фалькларыстыку.





