1

Слухаем беларускую мову

Неад’емная частка жыцця чалавека — родная мова. Мова — гэта тое, без чаго не можа жыць ніводны чалавек. Яна не проста сродак зносін, з дапамогай якога людзі наладжваюць сувязі, абменьваюцца інфармацыяй, яна — своеасаблівае люстэрка жыцця i працы народа, яго грамадскага i культурнага развіцця.

Жыве беларуская мова па-рознаму: у песнях і казках, у школьных падручніках і цудоўных творах літаратуры. Менавіта праз родную мову, праз слова адраджаецца душа чалавека, душа народа, душа нацыі…

Пра прыгажосць і багацце роднага слова, пра яго вялікае значэнне ў жыцці чалавека выказваліся такія вядомыя гістарычныя і культурныя дзеячы Беларусі, як Францішак Багушэвіч, Алаіза Пашкевіч і інш. 

Вялікі ўклад ва ўсталяванне і развіццё беларускай літаратурнай мовы, ва ўзвышэнне яе грамадскай і эстэтычнай годнасці ўнеслі Янка Купала і Якуб Колас, Вінцэнт Дунін-Марцінкевіч і Максім Багдановіч, Васіль Быкаў і Уладзімір Караткевіч і многія іншыя пісьменнікі Беларусі. 

Моўная культура беларускага народа надзвычай багатая i самабытная. Яна ўвасоблена ў поўных чароўнага хараства песнях, у афарбаваных міфічнасцю легендах, паданнях, мудрых прыказках, у адмысловых загадках і магічна-таямнічых замовах i г.д. 

Гэтыя моўныя скарбы раскрываюць нам гісторыю народа, сведчаць пра яго інтэлект, далучаюць нас да маральных, эстэтычных каштоўнасцей, створаных народам за стагоддзі, дапамагаюць зразумець яго філасофію.

Прэзідэнцкая бібліятэка Рэспублікі Беларусь прэзентуе віртуальную выставу «Слухаем беларускую мову». 

На выставе прадстаўлены аўдыёкніжкі класікаў беларускай літаратуры і сучаснай беларускай прозы і паэзіі выдавецтваў «Вышейшая школа» і «Мастацкая літаратура» (Янка Брыль, Ўладзімір Караткевіч, Якуб Колас, Кандрат Крапива, Іван Мележ, Іван Шамякін), а таксама легенды, паданні і казкі.