1

Анлайн-чытанні польскай літаратуры па-беларуску «Санаторый пад клепсідрай»

19 мая 2020 в 17:00

Арганізаваны Польскім Інстытутам у Мінску пры падтрымцы выдавецтва “Логвінаў” цыкл “Санаторый пад клепсідрай” уключае літаратурныя чытанні і размовы пра культавых польскіх аўтараў ХХ-ХХІ стагоддзя, сярод якіх ёсць і нобелеўскія лаўрэаты і лаўрэаткі. Файная магчымасць, не пакідаючы кватэры, пачуць геніяльную паэзію, зацікавіцца актуальнай прозай, зарыентавацца ў найлепшых кніжных выданнях польскіх пісьменнікаў па-беларуску.

Падчас пятай сустрэчы, якая носіць назву “Знойдзеныя ў перакладзе”, Марына Шода і Андрэй Хадановіч зладзяць агледзіны найцікавейшых кніжных публікацый, зробленых беларускімі перакладчыкамі і выдаўцамі польскай літаратуры. Вы пачуеце пра папулярныя выданні і кнігі для эстэтаў, “стопрацэнтныя” бестсэлеры і творы, якія заслугоўваюць большай чытацкай увагі.

Вядоўцы прадставяць свой суб’ектыўны рэйтынг польскіх паэтаў, раманістаў і навелістаў, класікаў і сучасных аўтараў дзіцячай літаратуры, найцікавейшых з’яваў у рэпартажы, а таксама ў дэтэктыве, фэнтэзі ды іншай “жанравай” прозе, дапамогуць лепей зарыентавацца ў знакавых імёнах і тэндэнцыях польскай літаратуры і беларускага перакладу, а таксама падкажуць, як набыць гэтыя выданні праз інтэрнэт.

Запрашаем на сустрэчу ў прамым эфіры 19 траўня а 17-ай на старонцы Польскага Інстытута ў Мінску ў Фэйсбуку

Запрашаем да прагляду і заахвочваем да актыўнага ўдзелу – задавайце пытанні і дзяліцеся меркаваннямі.

Падрабязней аб мерапрыемстве: https://afisha.relax.by