1

Часовая літаратурна-мастацкая экспазіцыя «Валожыншчына. Мой край – мае вытокі»

05 мая 2020 в 17:30

З 2 красавіка па 5 мая 2020 г. Дзяржаўны музей гісторыі беларускай літаратуры запрашае наведаць часовую літаратурна-мастацкую экспазіцыю «Валожыншчына. Мой край – мае вытокі» (праз фотааб’ектыў Бенедыкта Тышкевіча і творчасць Вінцэнта Дуніна-Марцінкевіча, Старога Уласа, Ядвігіна Ш., Канстанцыі Буйло, Пятра Бітэля).

Часовая літаратурна-мастацкая экспазіцыя “Валожыншчына. Мой край – мае вытокі” будзе экспанавацца ў межах праекта “Рэгіёны” сумесна з ДУ “Валожынскі краязнаўчы музей” і ДУ “Івянецкі музей традыцыйнай культуры”.

На экспазіцыі прадстаўлены: фатаграфіі Бенедыкта Генрыка Тышкевіча, фотаапараты першай паловы ХХ ст., фотапартрэты пісьменнікаў ХІХ-ХХ стст., якія звязаныя з Валожынскай зямлёй – Вінцэнта Дуніна-Марцінкевіча, Старога Уласа, Ядвігіна Ш., Канстанцыі Буйло, Пятра Бітэля; арыгінальныя выданні твораў Вінцэнта Дуніна-Марцінкевіча – “Сялянка” 1846 г., “Гапон” 1855 г., археалагічныя знаходкі з в.Люцынка, даследчыя працы Язэпа Янушкевіча, Дзмітрыя Дразда і інш., рукапісы перакладаў Пятра Бітэля, а таксама рэдкія выданні “Tyszkiewiciana: Militaria, bibliografia, ryciny, zbiory, rezydencye ets.” 1903 г. і “Матеріалы по исторіи и географіи Дисненскаго и Вилейскаго уъздовъ Виленской губерніи” 1896 г. з фондаў Цэнтральнай навуковай бібліятэкі імя Я. Коласа НАН Беларусі.

Экспазіцыя будзе дзейнічаць да 5 мая 2020 г.

Месца: Дзяржаўны музей гісторыі беларускай літаратуры (вул. М. Багдановіча, 13).

Кантактны тэлефон: (017) 334-56-21, 335-44-47.

Падрабязней аб мерапрыемстве: http://bellit.museum.by