1

Экскурсія-лекцыя «Імя ў гісторыі Мінска. Гістарычныя асобы ў партрэтах сучасных мастакоў»

07 марта 2020 в 17:00

7 сакавіка 2020 года ў 17.00 у Мінскай гарадской ратушы адбудзецца прэзентацыя серыі жывапісных работ «Імя ў гісторыі Мінска. Гістарычныя асобы ў партрэтах сучасных мастакоў». Прысвячаецца першаму летапіснаму ўзгадванню Мінска ў «Аповесці мінулых гадоў».

Экспазіцыя Мінскай гарадской ратушы папоўнілася новымі экспанатамі. Тры прафесары Беларускай дзяржаўнай акадэміі мастацтваў: народны мастак Беларусі Уладзімір Тоўсцік, заслужаны дзеяч мастацтваў Беларусі Уладзімір Зінкевіч, лаўрэат прэміі Прэзідэнта Рэспублікі Беларусь «За духоўнае Адраджэнне» Уладзімір Ганчарук стварылі шэсць партрэтаў гістарычных асоб у тэхніцы роспісу па ляўкасе.

Прадстаўлены партрэты першага мінскага князя Глеба Усяславіча, мінскага кашталяна Яна Янавіча Глябовіча, мінскага старасты і ваяводы Кшыштафа Станіслава Завішы, грамадзянскіх губернатараў Мінска і Мінскай губерніі Вікенція Іванавіча Гячан-Гячэвіча і Захарыя Якаўлевіча Карнеева, гарадскога галавы Караля Яна Аляксандара Гутэн-Чапскага.

Гісторыю гэтых выдатных асоб мінулага Мінска распавядуць на экскурсіі-лекцыі даследчыкі, кандыдаты гістарычных навук Сяргей Тарасаў, Алег Дзярновіч, Андрэй Кіштымаў.

Гасцінна запрашаем усіх зацікаўленых!

пл. Свабоды, 2А
+375 17 337-24-30
minskmuseum.by

Источник: https://afisha.relax.by