1

Круглы стол "Помнікі кніжнай культуры Аршчаншчыны: ад Буквара Спірыдона Собаля да нашых дзён"

19 декабря 2019 в 10:00

У Цэнтральнай бібліятэцы імя А.С. Пушкіна (г. Орша) 19 снежня 2019 г. адбудзецца круглы стол на тэму "Помнікі кніжнай культуры Аршчаншчыны: ад Буквара Спірыдона Собаля да нашых дзён". 

Арганізатарамі мерапрыемства з'яўляется Нацыянальная бібліятэка Беларусі, Аршанская цэнтралізаваная бібліятэчная сістэма і Музейны комплекс гісторыі і культуры Аршаншчыны. 

Праблемнае поле навукова-практычнага мерапрыемства

Асветніцкія традыцыі Аршаншчыны;

Спіродын Собаль і вучэбнае кнігавыданне;

Пісьменства старажытнай Аршаншчыны;

Гісторыя Куцеінскай друкарні;

Гістарычныя кнігазборы Аршаншчыны: бібліятэкі і бібліяфілы;

Кніга ў сучасным сацыякультурным і інфармацыйным асяроддзі Аршаншчыны.

Для удзелу ў мерапрыемстве необходна прайсці рэгістрацыю на партале Нацыянальнай бібліятэкі Беларусі да 1 снежня 2019 г.

Пражыванне, харчаванне, транспартныя выдаткі - за кошт удзельнікаў круглага стала. 

Месца правядзення: Цэнтральная бібліятэка імя А.С. Пушкіна, Паштовы завулак, 2, г. Орша, Віцебская вобласць.