1

Літаратурна-мастацкая экспазіцыя «Уладзімір Караткевіч у выяўленчым мастацтве»

20 декабря 2020 в 09:30

З 10 лістапада да 20 снежня 2020 года Дзяржаўны музей гісторыі беларускай літаратуры запрашае наведаць літаратурна-мастацкую экспазіцыю «Уладзімір Караткевіч у выяўленчым мастацтве», якая ладзіцца ў рамках сумеснага праекта з Нацыянальным мастацкім музеем Рэспублікі Беларусь і Цэнтральнай навуковай бібліятэкай імя Якуба Коласа НАН РБ.

Запрашаем усіх аматараў творчасці У. Караткевіча разгледзець роль i месца пісьменніка, паэта, драматурга ў нацыянальнай мастацкай культуры.

Уладзімір Караткевіч – адна з самых яркіх постацяў беларускай літаратуры ХХ стагоддзя. Ён плённа працаваў як паэт, празаік, драматург, публіцыст, літаратурны крытык, перакладчык і кінасцэнарыст.

На экспазіцыі прадстаўлены жывапісныя палотны знакамітых мастакоў Леаніда Дударэнкі, Уладзіміра Тоўсціка, Міхася Будавея, ілюстрацыі Генадзя Грака і Пятра Драчова да твораў Уладзіміра Караткевіча «Хрыстос прызямліўся ў Гародні» і «Чорны замак Альшанскі», рукапісы твораў Уладзіміра Караткевіча, фатаграфіі, малюнкі, асабістыя рэчы, графіка Віктара Мікіты Да зборніка вершаў Уладзіміра Караткевіча «Мая Іліяда».

Дзякуючы рукапісам з замалёўкамі і асобным малюнкам пісьменніка можна адчуць унутраны свет аўтара, разгледзець яго творчую лабараторыю.

Акрамя гэтага на экспазіцыі будуць прадстаўлены тэатральныя афішы Нацыянальнага акадэмічнага тэатра оперы і балета Рэспублікі Беларусь, сцэны да спектакляў па творах пісьменніка, эскізы касцюмаў да спектакля «Ладдзя Роспачы» мастака В.Рачкоўскага і іншыя цікавыя матэрыялы.

Чакаем вас у Дзяржаўным музеі гісторыі беларускай літаратуры!

Тэлефон для даведак: (017) 363-56-21.

Источник: http://bellit.museum.by