Версия для слабовидящих

Літаратурнае свята "Сусветная мудрасць у паэзіі"

21 марта 2019 в 16:00

21 сакавіка 2019 г. у 16 гадзін Дзяржаўны літаратурна-мемарыяльны музей Якуба Коласа запрашае прыняць удзел у літаратурным свяце «Сусветная мудрасць у паэзіі», прымеркаванае да Сусветнага дня паэзіі.

На літаратурным свяце «Сусветная мудрасць у паэзіі» наведвальнікі пазнаёмяцца з культурнай спецыфікай жанру байкі ў розных мовах свету ў выкананні супрацоўнікаў музея і студэнтаў лінгвістычных спецыяльнасцей. Будзе магчымасць пачуць арыгінальныя байкі на лацінскай (байкі Федра), французскай (байкі Лафантэна), польскай (байкі Бенедыкта Герца), украінскай (байкі Леаніда Глібава), рускай (байкі Івана Крылова), беларускай (байкі Якуба Коласа, Кандрата Крапівы) мовах, а таксама паспрабаваць свае сілы ў інтэрактыўнай віктарыне.

Падрабязная інфармацыя аб мерапрыемстве - https://afisha.relax.by