Версия для слабовидящих

Мастацкi конкурс для школьнiкаў «Выразанкi»

07 июня 2020 в 10:00

Новы мастацкi конкурс для школьнiкаў «Выразанкi» — гэта магчымасць вярнуцца ў казачны сусвет дацкага пiсьменнiка Ханса Крысцiяна Андэрсена i па-новаму асэнсаваць даўно вядомыя творы. I, канешне, укацiць у лета на новым ровары!

Конкурс звяртаецца да твораў знакамiтага дацкага казачнiка Х. К. Андэрсена. У 2020 годзе адзначаецца 215 гадавiна са дня нараджэння вялiкага пiсьменнiка, аўтара мноства казак, але яго сусветна вядомыя гiсторыi жывуць па-за часам, узростам i нацыянальнасцю. Праз шмат гадоў такiя казкi, як «Снежная каралева», «Русалачка», «Новае адзенне караля» i многiя iншыя натхнялi аўтараў па ўсiм свеце на стварэнне розных творчых iнтэрпрэтацый: прозы, тэатральных п’ес, музыкi i фiльмаў — у тым лiку знакамiтых анiмацыйных, зробленых кампанiяй Уолта Дыснея, гульняў, малюнкаў, скульптур i шмат чаго яшчэ.

Мэта гэтага конкурсу — пазнаёмiць беларускiх школьнiкаў з творамi Х. К. Андэрсена, паспрыяць развiццю iх фантазii, творчасцi i наватарскага мыслення праз стварэнне сваiх iнтэрпрэтацый вядомых казак.

Мы запрашаем школьнiкаў ва ўзросце 7-15 гадоў стварыць сваё творчыя пераасэнсаваннi адной з мноства казак Х. К. Андэрсена. Гэта можа быть малюнак, анiмацыя, жывапiс, калаж цi нават выразанка — любiмы занятак пiсьменнiка. Фантазiя — гэта адзiнае абмежаванне!

Заяўкi на конкурс прымаюцца з 11 траўня па 7 чэрвеня 2020 года.

Творчыя работы будуць ацэнены журы, якое вызначыць пераможцаў у двух узроставых катэгорыях (7 — 11 гадоў i 12 — 15 гадоў). Пераможцы будуць абвешчаны 22 чэрвеня 2020 года.

Для ўдзелу ў конкурсе аўтары павiнны запоўнiць заяўку, а таксама прадставiць творчую работу ў электроннай форме.

Даведацца больш пра Правiлы i ўмовы конкурсу можна тут.

Кантактная iнфармацыя — Дар’я Гога, dashagoga@gmail.com.

З палажэннем конкурса можна пазнаёміцца тут.

Падрабязней аб мерапрыемстве: https://afisha.relax.by