1

Пастаянная экспазіцыя «Беларуская літаратура другой паловы ХХ ст.»

31 декабря 2021 в 17:30

Дзяржаўны музей гісторыі беларускай літаратуры запрашае наведаць пастаянную экспазіцыю “Беларуская літаратура другой паловы ХХ стагоддзя”.

Беларуская літаратура другой паловы ХХ стагоддзя (канец 1940-х – 2000 гг.) – з’явa нaдзвычaй шмaтгpaннaя i paзнacтaйнaя пa cвaix мacтaцкix кipyнкax, пoшyкax i нaбыткax. Літаратура гэтага перыяду вызначаецца ўваходам у сусветны літаратурны кантэкст беларускіх аўтараў і твораў.

Культурныя працэсы, у тым ліку літаратурнае жыццё, заўсёды існуюць у варунках сацыяльна-грамадскіх падзей, адлюстроўваюць іх. Літаратура адзначанага перыяду разглядаецца паводле падзелу на пакаленні творцаў, што ў значнай ступені адпавядае тым гістарычным перыядам, у якія яны прыйшлі ў літаратуру, – пасляваеннаму часу (канец 1940-х–сяр. 1950-х), хрушчоўскай адлізе (1955–1964), брэжнеўскаму застою (1964–1985), гарбачоўскай перабудове (1985–1991), станаўленню незалежнай дзяржавы (1991–2000). Кожнае з пісьменніцкіх пакаленняў па-свойму развівала жанры нацыянальнай літаратуры і ўзбагачала яе тэмамі, па-мастацку адлюстроўваючы праўду жыцця.

Асобныя інтэр’ерныя і тэматычныя комплексы пастаяннай экспазіцыі – “Студэнцкі пакой у інтэрнаце філфака”, “Ленінская бібліятэка”, “Каралішчавічы – Дом творчасці пісьменнікаў”, “Працоўны кабінет пісьменніка”, “Дзіцячая літаратура”, “Тэатральны” – дапамогуць наведвальніку глыбей зразумець, у якіх варунках стваралася нацыянальная літаратура, паглыбіцца ў атмасферу пэўнага часу.

Важнай кропкай пастаяннай экспазіцыі “Беларуская літаратура другой паловы ХХ стагоддзя” з’яўляецца інтэрактыўная “Літаратурная карта Беларусі”, вандроўка па якой дазваляе ўпэўніцца, што беларуская літаратура бaгaтaя нa яpкiя i caмaбытныя твopчыя iндывiдyaльнacцi пicьмeннiкaў, дaзвaляe гaвapыць пpa эcтэтычнyю вaжкacць i paзнaплaнaвacць мacтaцтвa cлoвa.

Экспазіцыя працуе:

панядзелак-аўторак, чацвер-субота – 9.30–17.30 (каса працуе да 17.00),

серада – 9.30–19.00 (каса – да 18.30).

Чакаем па адрасе: г. Мінск, вул. М. Багдановіча, 13.

Тэл. для даведак і папярэдняга запісу на экскурсіі:

(17) 363-56-21, (17) 395-44-47.

Источник: http://bellit.museum.by