1

Прэзентацыя пяцітомнага збору «Дзённікаў і запісаў» паэта Рыгора Барадуліна

01 марта 2019 в 18:00

1 сакавіка 2019 года ў Дзяржаўным музеі гісторыі беларускай літаратуры адбудзецца прэзентацыя пяцітомнага збору «Дзённікаў і запісаў» народнага паэта Беларусі Рыгора Барадуліна.

Пяць год таму адышоў ад нас народны паэт Беларусі Рыгор Іванавіч Барадулін. Не так і шмат выйшла кніг за гэты час, прысвечаных яго памяці. Асноўнае з выданняў — пяць тамоў «Дзённікаў і запісаў» (1951–1991), здзейсненых у межах выдавецкай серыі «Людзі Беларусі», заснаванай Саюзам беларускіх пісьменнікаў і Згуртаваннем беларусаў свету «Бацькаўшчына». Падрыхтоўку да друку, расчытванне рукапісаў і каментаванне гэтага ўнікальнага выдання ўзяла на сябе Наталля Давыдзенка.

Падрабязная інфармацыя аб мерапрыемстве - https://afisha.relax.by