1

Творчы вечар артыстаў тэатра «Тэрыторыя мюзікла» ў межах праекта «Кватэрнік у дзядзькі Якуба»

29 июня 2021 в 18:30

29 чэрвеня 2021 года ў межах праекта «Кватэрнік у дзядзькі Якуба» мінскі тэатр «Тэрыторыя мюзікла» прэзентуе свой прэм'ерны спектакль — мюзікл-пасцічча «Фігара» па матывах п'есы П'ера-Агюстэна Карона дэ Бамаршэ.

Вялікія сусветныя літаратурныя сюжэты ў розныя часы гучаць па-рознаму, але заўсёды застаюцца актуальнымі. Адзін з любімых паэтаў Якуба Коласа А. С. Пушкін раіў нам, калі думкі невялёлыя прыходзяць, перачытваць «Жаніцьбу Фігара» Бамаршэ.

П'ер-Агюстэн Карон дэ Бамаршэ — выбітны французскі драматург і аўтар, які атрымаў сусветную вядомасць дзякуючы сваім несмяротным творам пра безжурботнага Фігара.

П'еса Бамаршэ «Шалёны дзень, або Жаніцьба Фігара» была папулярнаў часы жыцця Якуба Коласа, ды і ў наш час не згубіла сваёй вастрыні і, канечне ж, абаяння. Абодва аўтары ў сваіх творах абаранялі інтарэсы простых людзей, якіх лічылі разумнымі і кемлівымі. Якуб Колас вельмі любіў чытаць класікаў, а ў асабістай бібліятэцы яго нашчадкаў сярод іншых знакамітасцяў пачэснае месца займаюць і творы Бамаршэ.

Прэм'ера «Фігара»запланавана ў тэатры «Тэрыторыя мюзікла» на 28 ліпеня. Рэжысёр-пастаноўшчык Анастасія Грыненка заяўляе, што такога «Фігара» вы яшчэ не бачылі! І ў наведвальнікаў дома Коласа ёсць унікальная магчымасць у гэтым упэўніцца!

Вы ўбачыце сцэны са спектакля ў выкананні артыстаў тэатра Арцёма Пінчука, Ксеніі Харашкевіч, лаўрэатаў міжнародных конкурсаў Ілоны Казакевіч, Дзмітрыя Якубовіча, Дзяніса Нямцова і іншых. А таксама даведаецеся, на якое «хуліганства» пайшла рэжысёр-пастаноўшчык Анастасія Грыненка і якое харэаграфічнае рашэнне абраў харэограф-пастаноўшчык Дзмітрый Якубовіч для мюзікла-пасцічча. Пачуеце вакальныя кампазіцыі і атрымаеце асалоду ад раскошы касцюмаў у стылі «ракако» мастака Юліі Бабаевай. А таксама зможаце пагутарыць з артыстамі і пастановачнай групай тэатра ў цёплай атмасферы кватэрніка.

Пачатак у 18.30

Тэлефоны для даведак: 8 (017) 270-17-02, +375 (29) 704-86-35.

Адрас музея: г. Мінск, вул. Акадэмічная, 5

Афіцыйны сайт музея: kolas.museum.by