1

I добрая слава ў спадчыну

У Прэзідэнцкай бібліятэцы Рэспублікі Беларусь экспануецца выстава да 100 – годдзя беларускай міліцыі “І добрая слава ў спадчыну”. Большасць прадстаўленных матэрыялаў захоўваецца ў аддзеле старадрукаў і рэдкіх выданняў.

4 сакавіка – Дзень міліцыі Беларусі. Свята афіцыйна зацверджана Указам Прэзідэнта Рэспублікі Беларусь Аляксандра Лукашэнкі ад 26 сакавіка 1998 года №157.

У 2017 годзе адзначаецца 100 гадоў з часу стварэння (1917) у Мінску першага атрада міліцыі на чале з Міхаілам Васільевічам Фрунзэ (1885-1925). 

Выстава “І добрая слава ў спадчыну” распавядае пра гісторыю станаўлення беларускай міліцыі. Сярод прадстаўленных выданняў “Кароткі нарыс гісторыі міліцыі Беларусі” (1927), “Справочник милиционера” (1939) і іншыя дакументы, якія ўтрымліваюць каштоўныя звесткі пра складаны перыяд 1917-1930 гадоў.

На экспазіцыі змешчаны сучасныя даследаванні навукоўцаў па гісторыі міліцыі А. Вішнеўскага, А. Жмуроўскага, Ю. Кур’яновіча і інш.

Напружаныя будні міліцыі адлюстроўваюцца ў шматлікіх мастацкіх творах. Відаць, цяжка было б размясціць на экспазіцыі тую вялікую колькасць створанных у свеце кніг, якія прысвечаны гэтай тэме. На выставе экспануюцца выданні С. Трахімёнка, Э. Склярава, М. Чаргінца і іншых вядомых пісьменнікаў.