35 гадоў у культурным рытме краіны

У далёкім 1991 годзе пабачыў свет першы выпуск выдання газеты «Культура». Так, на працягу 35-ці гадоў медыя знаёміць беларусаў з культурным жыццём краіны, распавядае пра перамогі і творчыя ўзлёты яе дзеячаў.

Сярод гасцей святкавання 35-годдзя газеты «Культура» была і дырэктар Прэзідэнцкай бібліятэкі Рэспублікі Беларусь Алена Секач. Журналістыка і бібліятэка ўсё жыццё ідуць побач: газета дае публічнасць, хуткасць і актуальнасць, бібліятэка — глыбіню, захаванне і вечнасць.

Адны расказваюць пра культуру сёння, другія берагуць яе для будучыні. Разам яны ствараюць поўную карціну культурнага жыцця: слова, якое гучыць, і слова, якое застаецца.

Яшчэ раз віншуем газету «Культура» і яе галоўнага рэдактара Наталлю Васільеўну Кузняцову з 35-годдзем!

Прыміце нашы шчырыя віншаванні.

facebook