70 гадоў з дня памяці Якуба Коласа

Сёння, 13 жніўня 2026 года, беларуская літаратура схіляе галаву перад веліччу народнага паэта Якуба Коласа, з дня памяці якога мінула 70 гадоў.

Якуб Колас – народны паэт Беларусі. Яго творчая спадчына – гэта сапраўдная энцыклапедыя жыцця беларускага народа, якая праз дзесяцігоддзі не страчвае сваёй сілы і глыбіні.

Галоўны шэдэўр Коласа – паэма-эпапея «Новая зямля», у якой ён філасофска асэнсаваў цэлую эпоху ў жыцці беларускага сялянства. Праз рэаліі быту, працы, абрадаў і традыцый паэт стварыў ўяўленне пра сапраўднасць, дзе філігранна выпісаныя малюнкі прыроды шукаюць аналогіі з лёсам чалавека і грамадства. Разам з сімвалічнай паэмай «Сымон-музыка» гэтыя творы сталі візітнай карткай беларускай класічнай літаратуры.

Асаблівае месца займае аўтабіяграфічная трылогія «На ростанях» – беларускі нацыянальны раман, у якім шырока і маштабна адлюстраваны падзеі грамадскага жыцця, створана галерэя партрэтаў нацыянальнай інтэлігенцыі з народа. Якуб Колас выступаў і як выдатны драматург, перакладчык, педагог і вучоны. 

Шырокая творчая спадчына паэта захоўваецца ў буйнейшых кнігасховішчах краіны. Значная колькасць яго літаратуры знаходзіцца ў фондзе Прэзідэнцкай бібліятэкі Рэспублікі Беларусь. Якуб Колас пакінуў нам не проста кнігі, ён пакінуў жывое слова, якое праз 70 гадоў гучыць і вучыць любіць Радзіму і захоўваць родную мову.

 

facebook