Цётка для ўсіх беларусаў: да 150-годдзя з дня нараджэння Алаізы Пашкевіч

Сёння спаўняецца 150 гадоў з дня нараджэння выдатнай беларускай пісьменніцы, асветніцы, публіцыста і грамадскага дзеяча Алаізы Сцяпанаўны Пашкевіч (1876-1916), якая ўвайшла ў гісторыю літаратуры пад творчым псеўданімам Цётка. Нарадзілася ў шляхецкай сям'і ў фальварку Пясчын (цяпер Шчучынскі раён Гродзенскай вобласці).

Сваё жыццё яна прысвяціла нацыянальнаму і культурнаму адраджэнню. Была адной з заснавальнікаў першай беларускай газеты «Наша доля», выдавала першы часопіс для моладзі «Лучынка», пісала падручнікі для дзяцей («Першае чытанне для беларускіх дзяцей») і ўдзельнічала ў арганізацыі першых беларускіх школ. У гады Першай сусветнай вайны працавала сястрой міласэрнасці ў франтавых шпіталях Вільні.

Яе паэтычная спадчына (зборнікі «Скрыпка беларуская», «Хрэст на свабоду») злучыла ў сабе тонкую жаночую лірыку і грамадзянскую мужнасць. Творчасць Цёткі стала падмуркам, на якім развівалася ўся наступная беларуская літаратура XX стагоддзя.

У Прэзідэнцкай бібліятэцы Рэспублікі Беларусь да юбілею пісьменніцы арганізавана кніжная выстава. На экспазіцыі прадстаўлены рэдкія выданні яе твораў, унікальныя гісторыка-літаратурныя даследаванні пра жыццё і творчасць Алаізы Пашкевіч, а таксама ўспаміны сучаснікаў.

 

facebook