1

Кніга з гісторыяй

Кіраўнік дзяржавы Аляксандр Лукашэнка ў час працоўнай паездкі ў Магілёўскую вобласць прапанаваў аб’явіць 2024-й Годам якасці, і гэтая ідэя атрымала ўсеагульную падтрымку.

Прынамсі, над павышэннем якасці ў Беларусі працуюць і працавалі заўсёды і нястомна.  Яскравым сведчаннем таму з’яўляецца фотаальбом “Беларусь Савецкая”, які знаходзіцца ў аддзеле старадрукаваных і рэдкіх выданняў і падараваны ў 1945 годе бібліятэцы ад чытача. Альбом быў выдадзены ў Гомелі Дзяржаўным выдавецтвам Беларусі  да дванаццацігоддзя вызвалення ад белапольскай акупацыі ў 1932 годзе. Фотальбом, які надрукаваны ў тэпаграфіі “Палесдрук” тыражом звыш 6000 экзэмпляраў, сёння з’яўляецца бібліяграфічнай рэдкасцю.  

Фотаальбом можна назваць ілюстраванай справаздачай дасягненняў краіны за першую пяцігодку. Паказаны навыя пабудаваныя прамысловыя аб’екты, дзе адчуваецца магутны крок індустыалізацыі, такія як: Бабруйскі дрэваапрацоўчы камбінат (пушчан у ход у 1927 г.), Віцебскія падстанцыя Асінстану і ільнапрадзільная фабрыка “Дзвіна”, Барысаўская запалкавая фабрыка “Пралетарская перамога” і іншыя. Кожны фотафакт дабаўлены каментарыямі - не толькі ўказваецца назва прадпрыемства  але і кароткія звесткі пра кошт і аб’ём  вытворчасці. У 20-я гады ў краіне пачаўся працэс калектывізацыі, ствараліся калгасы і сельскагаспадарчыя камуны, будаваліся новыя фермы, сельскагаспадарчыя даследчыя станцыі, у вёсках узводзіліся клубы і школы. Усё гэта можна ўбачыць на здымках з калгасаў “Рассвет”, “Эршэ май”, сельскагаспадарчай камуны імя Беларускай вайсковай акругі, саўгаса імя Х-годдзя БССР. Фотальбом раскрывае і бурны ўздым адукацыі, культуры, музейнай справы. Акрамя фотаздымкаў новай гарадской архітэктуры ў альбоме прадстаўлены і праекты будучых пабудоў: палітэхнікума, дзяржаўнай бібліятэкі, новых карпусоў сельгасакадэміі.  

Сярод аўтараў фотаздымкаў пазначаны:  І.Салавейчык, У.Семеняко, Л.Дашкевіч і іншыя. Мастацкае і тэхнічнае афармленне Дваракоўскага і  Ул.Сокалава прадстаўляе альбом як прыклад якаснага і эксклюзіўнага паліграфічнага прадукта  свайго часу. Большасць фотаработ належыць Салавейчыку Ісааку Іосіфавічу, заслужанаму дзеячу культуры Беларусі, ён працаваў фотакарэспандэнтам газет і часопісаў, фатографам «Белдзяржкіно», музейным фотамайстрам. Вёў актыўную грамадскую працу – быў абраны дэпутатам Віцебскага гарадскога Савета, старшынёй камітэта прафсаюза фотаработнікаў. Другім  аўтарам пазначаны У.Семеняко, пра якога большых звестак не пазначана. Але рызыкнём дапусціць, што гэта Уладзімір Іванавіч Семяняка, бацька вядомага беларускага кампазітара Юрыя Уладзіміравіча Семянякі, які ў той час пацаваў фотакарыспандэнтам адной са сталічных газет, але ў 1933 годзе быў рэпрэсіраваны і загінуў. Яшчэ адным з аўтараў фотаработ з’яўляецца Дашкевіч Леў Урбанавіч, чалавек разнастайных талентаў - фотамастак, навуковец, вынаходнік, публіцыст і педагог. Ён пачаў вучобу ў Віленскім медыцынскім інстытуце, пасля выключэння - ў Дыжонскім ўніверсітэце і Вышэйшай школе графічных мастацтваў у Парыжы, аддзяленні фатаграфіі. Пазней жыў у Закаўказзі, працаваў выкладчыкам у гімназіях, прымаў удзел ў якасці фатографа ў Камісіі па апісанні мясцовасцей і плямёнаў Каўказа, у 1918 г. служыў дзяржаўным фатографам урада Азербайджанскай рэспублікі. У 1920-ым Л.Дашкевіч вярнуўся ў Мінск.  Яго здымкі друкаваліся ў шматлікіх выданнях, ён выкладаў французскую мову і сусветную літаратуру, чытаў курс лекцый па фатаграфіі, рэдагаваў падручнікі па хіміі і фізіцы, займаўся навуковымі даследаваннямі ў вобласці рэнтгенаграфіі, распрацаваў методыку паскоранага гаення ран; у фондзе аддзела старадрукаваных і рэдкіх выданняў Прэзідэнцкай бібліятэцы знаходзіцца кніга Льва Дашкевіча “Вада i жыцце” (Вада i жыцце / Дашкевiч Л. ― Мінск : ДВБ, 1930. — 88 с. : iл. ― (Навукова-популярная бiблiятэка)). Кожны з вышэйназваных фотамастакоў заслугоўвае, каб яго жыццё і творчасць асабіста даследавалі і апісалі ў асобных навукова-дакументальных працах.  А сам фотаальбом “Беларусь Савецкая” сёння стаў помнікам нашым прадзедам героям-будаўнікам маладой краіны,  якія будавалі новае якаснае жыццё для новага пакалення Беларусі – для нас.

Беларусь Савецкая [Выяўленчае выданне] / [фотаздымкі І.Салавейчыка, У.Семеняко, Л.Дашкевіча і інш. ; мастацкае i тэхнiчнае афармленне Д.Варкоўскага, Ул.Сокалава]. ― Мінск : ДВБ (Гомель : Палесдрук), [1932]. — 101 с. : ил.

Беларусь Савецкая (полный текст)

Ивашинко Н.А., заместитель заведующего отделом старопечатных и редких изданий 

Оцифровка, создание электронного документа и презентации – Журомская О.А, заведующий  отделом формирования электронной библиотеки