Ураджэнец мястэчка Рудзенск, ён атрымаў педагагічную адукацыю, а пасля вяртання ў Мінск выкладаў у беларускай школе, актыўна ўдзельнічаў у літаратурным і тэатральным жыцці.
Міхась Чарот стаў адным з арганізатараў літаратурнага аб’яднання «Маладняк», працаваў рэдактарам газеты «Савецкая Беларусь». Сярод яго вядомых твораў — паэмы «Босыя на вогнішчы», «Чырванакрылы вяшчун», «Ленін», зборнік навел «Веснаход» і аповесць «Свінапас». Разам з Юрыем Тарычам ён працаваў над сцэнарыем першага беларускага мастацкага фільма «Лясная быль».





