Добра, калі чалавек валодае некалькімі мовамі, але найперш трэба ведаць сваю, бо родная мова – гэта больш, чым гукі і літары. Гэта памяць продкаў, мудрасць пакаленняў, цеплыня сямейных традыцый і тое, што аб’ядноўвае людзей нават у самыя няпростыя часы. Яна жыве ў нашых песнях, казках, легендах, у словах падтрымкі і ў словах удзячнасці. Яна гучыць у нашых гарадах і вёсках, у школьных класах, у сямейных размовах і, безумоўна, у нашых сэрцах…
Беларуская мова мае багатыя гістарычныя карані, але нельга забываць, што захаванне роднай мовы патрабуе пастаянных намаганняў і увагі. Мова жыве там, дзе на ей гавораць, думаюць, адчуваюць… Таму мы заклікаем нашых чытачоў ахвотна выкарыстоўваць родную мову, чытаць літаратуру на беларускай мове, удзельнічаць у мерапрыемствах, прысвечаных ей. Толькі сумеснымі намаганнямі мы захаваем і перададзім наступным пакаленням багатую спадчыну сваей роднай мовы.
Аддзел абслугоўвання карыстальнікаў у рэзідэнцыі Прэзідэнта Рэспублікі Беларусь і Выканаўчым камітэце СНД прапануюць вашей увазе выставу выданняў з фонда Прэзідэнцкай бібліятэкі Рэспублікі Беларусь “Не пакідайце ж мовы роднай!..”.
Экспазіцыя уключае творы беларускіх класікаў-юбіляраў, а таксама артыкулы з манаграфій і перыядычных выданняў, якія змяшчаюць гістарычныя звесткі аб станаўленні і развіцці беларускай мовы.
Выстава будзе дзейнічаць з 9 00 да 18 00 штодня да 27 лютага 2026 года па адрасе: вул. К. Маркса, 38 (4 пад’езд).
Чытайце БЕЛАРУСКАЕ, аб БЕЛАРУСКІМ, па-БЕЛАРУСКУ!





