Поздравление работникам культуры с профессиональным праздником

Президент Беларуси Александр Лукашенко поздравил работников культуры с профессиональным праздником. 

Президент Беларуси Александр Лукашенко поздравил работников культуры с профессиональным праздником:

 

"Паважаныя сябры!

Сардэчна віншую вас з прафесійным святам.

Высокая духоўнасць у спалучэнні са спрадвечнай народнай мудрасцю - унікальная рыса айчыннай культуры. Традыцыі і каштоўнасці нашых продкаў беларусы беражліва захавалі ў сваіх сэрцах і стваральнай самаадданай працай працягваюць узбагачаць і ўзнімаць нацыянальнае мастацтва, якое стала неад’емнай часткай сусветнай спадчыны.

Сёння ў сферы культуры працуюць тысячы выдатных спецыялістаў, энтузіястаў сваёй справы. Дзякуючы вашай плённай нястомнай дзейнасці і імкненню да пашырэння творчых гарызонтаў нашу краіну ведаюць далёка за яе межамі.

Упэўнены, што і надалей сваімі талентам, вопытам і захопленасцю вы будзеце ўносіць значны ўклад у развіццё Беларусі, выхоўваць у падрастаючага пакалення любоў да родных вытокаў і патрыятызм, умацоўваць суверэнную беларускую дзяржаву.

Жадаю вам здароўя, новых прафесійных перамог, бясконцага натхнення і дабрабыту". 

 

Источник: официальный интернет-портал Президента Республики Беларусь

facebook