Волат духу і пяра: Кандрат Крапіва

Сёння спаўняецца 130 гадоў з дня нараджэння таго, каму было наканавана стаць сумленнем беларускай сатыры — Кандрату Кандратавічу Крапіве.

Калі крапіва пячэ — гэта непрыемна, але калі пяро пісьменніка з такім псеўданімам «пячэ» вострым словам — гэта сапраўдны літаратурны шэдэўр. 

Яго жыццё было доўгім — амаль стагоддзе. І ўвесь гэты час Кандрат пісаў. Пісаў у акопах, пісаў у мірны час, пісаў, седзячы ў прэзідыуме Акадэміі навук. Яго пяро не ведала стомы. Пісьменнік быў рэдактарам знакамітай сатырычнай газеты-плаката «Раздавім фашысцкую гадзіну!» .

Народны пісьменнік Беларусі, акадэмік, Герой Сацыялістычнай Працы — гэтыя тытулы толькі падкрэсліваюць масштаб асобы, які здолеў стварыць неўміручыя вобразы ў камедыях «Хто смяецца апошнім» і «Пяюць жаваранкі».

Кандрат Крапіва — гэта не проста прозвішча ў падручніку. Гэта чалавек, які сваім «крапіўным» словам вучыў нас быць сапраўднымі. Пазнаеміцца з творамі майстра слова можна ў Прэзідэнцкай бібліятэцы Рэспублікі Беларусь.

 

facebook