Выстава «Год беларускай жанчыны»

Указам №1 ад 1 студзеня Прэзідэнт Рэспублікі Беларусь Аляксандр Рыгоравіч Лукашэнка аб’явіў 2026 г. годам беларускай жанчыны. Гэты дакумент быў прыняты ў мэтах фарміравання нацыянальнага вобраза жанчыны-працаўніцы, папулярызацыі ролі жанчын у захаванні і развіцці краіны і грамадства.

Сёння жанчыны маюць аднолькавыя правы з мужчынамі: могуць працавать і атрымліваць адпаведны заробак за сваю працу, прымаць удзел у грамадскім жыцці краіны, выбарах, а таксама самі выбірацца на дзяржаўныя пасады і іншае. Але так было не заўсёды.

Аддзел старадрукаў і рэдкіх выданняў Прэзідэнцкай бібліятэкі Рэспублікі Беларусь прапануе наведаць кніжную выставу, дзе можна прасачыць, як змянялася роля жанчыны ў грамадстве ў розныя часы.

Выстава пазнаёміць з дарэвалюцыйнымі і савецкімі выданнямі. Выданні часоў Расійскай імперыі прадстаўлены кнігамі: рускага археолага і гісторыка Івана Ягоравіча Забеліна «Женщина в допетровском обществе», надрукаваная ў Санкт-Пецярбургу ў 1901 г.; рускага публіцыста, пісьменніка і перакладчыка Міхаіла Лявонцьевіча Златкоўскага «Исторические этюды о женщине. Женщина первобытная», якая выйшла ў свет у Санкт-Пецярбургу ў 1867 г.; дзеяча германскага і міжнароднага працоўнага руху Аўгуста Бебеля «Женщина и социализм» - 1905 года выпуску. Савецкая эпоха прадстаўлена парадным выданнем «Охрана материнства и младенчества в Союзе ССР. 1918–1938». У кнізе-альбоме прадстаўлены фотаздымкі, сярод іх выявы жанчын у Доме адпачынку маці і дзіцяці ў горадзе Віцебску. Таксама дэманструюцца: кніга рэвалюцыянеркі Варвары Мойравай «Работніца будуй грамадскае харчаванне», выдадзеная ў Мінску ў 1930 г., статыстычныя зборнікі «Женщина в СССР» 1936 і 1937 гадоў выдання і іншыя.

facebook