Юльян Сергіевіч - творца слова і колеру

23 верасня спаўняецца 116 гадоў з дня нараджэння Юльяна Іосіфавіча Сергіевіча - беларускага паэта, мастака, педагога і грамадскага дзеяча.

Юльян Сергіевіч нарадзіўся ў 1910 годзе ў сялянскай сям’і. Вучыўся ў пачатковай школе, а пазней займаўся самаадукацыяй. Працаваў у сельскай гаспадарцы. У 1932–1933 гадах служыў у польскім войску, пасля чаго скончыў сельскагаспадарчыя курсы.

У сярэдзіне 1920-х гадоў Юльян Сергіевіч быў актывістам Беларускай сялянска-работніцкай грамады (БСРГ) і Таварыства беларускай школы (ТБШ).

З пачаткам Другой сусветнай вайны, пасля нападу Германіі на Польшчу ў верасні 1939 года, быў мабілізаваны ў польскае войска. Трапіў у нямецкі палон. Знаходзіўся ў лагерах для ваеннапалонных, дзе разам з ім быў і Янка Брыль, пазней працаваў у нямецкага селяніна. Працаваў таксама ў Камітэце беларускай самапомачы ў Берліне.

Пасля заканчэння вайны вярнуўся на радзіму. Працаваў настаўнікам у вёсках Ленкаўшчына і Манішчыцы Маладзечанскага раёна. У 1946 годзе быў арыштаваны. Да 1956 года знаходзіўся ў лагерах на поўначы Сібіры і ў Казахстане. Пасля вяртання працаваў у калгасе імя Леніна Маладзечанскага раёна.

Літаратурную дзейнасць Юльян Сергіевіч пачаў яшчэ ў 1920-я гады. У 1922 годзе яго верш «Дуб» быў апублікаваны ў часопісе «Маладая жыццё».

У 1920-я–1930-я гады Сергіевіч друкаваўся ў перыядычных выданнях Заходняй Беларусі, найбольш у часопісе «Маланка» і газеце «Шлях моладзі». Яго творы таксама ўвайшлі ў калектыўны зборнік заходнебеларускіх пісьменнікаў «Зелень вяснаходу», які выйшаў у Вільні ў 1928 годзе.

Юльян Сергіевіч пісаў не толькі вершы, але і сцэнарыі для аматарскіх калектываў. У 1939 годзе рыхтаваўся да друку яго зборнік паэзіі, аднак пачатак вайны не дазволіў ажыццявіць гэтыя планы, а 17 верасня 1939 года набор кнігі быў спынены.

23 верасня спаўняецца 116 гадоў з дня нараджэння Юльяна Іосіфавіча Сергіевіча - беларускага паэта, мастака, педагога і грамадскага дзеяча.

Юльян Сергіевіч нарадзіўся ў 1910 годзе ў сялянскай сям’і. Вучыўся ў пачатковай школе, а пазней займаўся самаадукацыяй. Працаваў у сельскай гаспадарцы. У 1932–1933 гадах служыў у польскім войску, пасля чаго скончыў сельскагаспадарчыя курсы.

У сярэдзіне 1920-х гадоў Юльян Сергіевіч быў актывістам Беларускай сялянска-работніцкай грамады (БСРГ) і Таварыства беларускай школы (ТБШ).

З пачаткам Другой сусветнай вайны, пасля нападу Германіі на Польшчу ў верасні 1939 года, быў мабілізаваны ў польскае войска. Трапіў у нямецкі палон. Знаходзіўся ў лагерах для ваеннапалонных, дзе разам з ім быў і Янка Брыль. Пазней працаваў у нямецкага селяніна. Працаваў таксама ў Камітэце беларускай самапомачы ў Берліне.

Пасля заканчэння вайны вярнуўся на радзіму. Працаваў настаўнікам у вёсках Ленкаўшчына і Манішчыцы Маладзечанскага раёна. У 1946 годзе быў арыштаваны. Да 1956 года знаходзіўся ў лагерах на поўначы Сібіры і ў Казахстане. Пасля вяртання працаваў у калгасе імя Леніна Маладзечанскага раёна.

Літаратурную дзейнасць Юльян Сергіевіч пачаў яшчэ ў 1920-я гады. У 1922 годзе яго верш «Дуб» быў апублікаваны ў часопісе «Маладое жыццё».

facebook